У Лукашэнкі спыталі, калі ён вызначыцца з прызнаннем Крыма

Журналіст расійскага часопіса "Эксперт" сказаў кіраўніку Беларусі, што яму "давядзецца вызначацца па Крыме. Не толькі дэ-факта, але і дэ-юрэ. Мы знаходзімся ўсё ж у саюзнай дзяржаве. Як вы збіраецеся выходзіць з гэтага пытання?"

Лукашэнка: "Вы мяне не вельмі напружвайце па Крыме. Не дзяўбіце мяне, як па Абхазіі. Вось Лукашэнка не падтрымаў Абхазію. Ма заўсёды сустракаліся, гандлявалі з Багапшам. Я паклаў спіс Мядзведзеву, што здарыцца з Беларуссю, калі мы прызнаем Абхазію. Гэта як сёння з Расіяй у санкцыях, толькі ў квадраце. Мне кажуць, ты зноў гандлюешся. "Гэта не мае функцыі", — кажа Мядзведзеў. Тады я не магу на гэта пайсці".

"Калісьці пытанне пра Крыме стане, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Але мы даўно вызначыліся. Я на закрытых перамовах Пуціну адкрыта сказаў, як бы я дзейнічаў, але вам сказаць не магу".

Яшчэ на пачатку прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што змены межаў дзяржаваў, захоп чужых тэрыторый — непрымальныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі