Лукашэнка: "Ну як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам?"

Лукашэнка: "Ну як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам?"

Наведваючы Нараўлянскі раён 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка не абышоў тэму сітуацыі вакол каранавірусу ў Беларусі. Па яго словах, перадае "Пул Першага", ён вырашыў дзейнічаць сыходзячы з абстаўноўкі. Маўляў, трэба будзе — улады ўвядуць і камендантскі час, але "трэба гэта нашым людзям?" — задаўся пытаннем Лукашэнка і сам адказаў за людзей, што не трэба. 

"Нас сёй-той падштурхоўвае ў спіну. Давайце каранцін! Лукашэнка такі-сякі! Няма такой неабходнасці. Хоць мы ж не адмаўляем, што і ў нас людзі хварэюць. Мы не зачынілі краіну, мы не спынілі вытворчасці. На Вялікдзень і я, і людзі хадзілі ў царкву. На Радаўніцу ну як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам? Я толькі магу рэкамендаваць і прасіць: пашкадуйце сябе".

Па апошніх афіцыйных дадзеных, у Беларусі 10463 пацверджаных выпадкаў COVID-19. 72 чалавекі памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі