Лукашэнка: няўжо толькі ва ўнутраных войсках ёсць кадры?

Лукашэнка: няўжо толькі ва ўнутраных войсках ёсць кадры?

25 лютага Аляксандр Лукашэнка разглядаў кадравыя пытанні — прызначаны новыя першыя намеснікі ў КДБ і МУС. Першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржбяспекі стаў Сяргей Церабаў, які дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення па Гомельскай вобласці. Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў, начальнікам крымінальнай міліцыі стаў Генадзь Казакевіч, ужо былы кіраўнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. У кіраўніка дзяржавы прысутнічалі і новапрызначаныя, і дзяржсакратар Саўбеза Андрэй Раўкоў, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, міністр унутраных спраў Юрый Караеў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка (генерал КДБ, дарэчы).

Лукашэнка перапытваў у прысутных кіраўнікоў, ці ўпэўненыя яны ў кандыдатурах. "Вы, Юрый, як лічыце? — звярнуўся ён да Караева. — Вы ж, здаецца, там прапаноўвалі сваіх, з [унутраных] войскаў" (міністр — былы камандуючы ўнутранымі войскамі — Еўрарадыё).

"Прапаноўваў з [унутраных] войск на Дэпартамент аховы", — адказаў Юрый Караеў.

"Вы ж ведаеце, што я не цярплю, калі начальнік ідзе і за сабой цягне тых, з кім ён дзесьці працаваў,цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — Так не павінна быць. Давайце людзей прызначаць — прафесіяналаў ці збоку".

Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта можа дапамагчы пазбегнуць "кругавой парукі".

"Я не падазраю ў нечым, — працягваў Лукашэнка. — Але ў мяне адразу пытанне: няўжо толькі ва ўнутраных войсках ёсць кадры? Таму што міністр прыйшоў з унутраных войскаў".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дапускае: кандыдат у Дэпартамент аховы добры чалавек і прафесіянал, але патрэбна "ракіроўка пры прызначэнні кадраў". Паводле яго слоў, "кадры павінны абнаўляцца", нельга "цягнуць за сабой шлейф тых людзей, з якімі калісьці служыў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі