Лукашэнка паабяцаў даць еўрапейцам снег

Аляксандр Лукашэнка ў Раўбічах / "Пул первого"
Аляксандр Лукашэнка ў Раўбічах / "Пул первого"

Раніцай 16 лютага Аляксандр Лукашэнка паехаў у Раўбічы. Ён катаўся там на лыжах і правяраў, ці гатовы спартовы комплекс прымаць чэмпіянат Еўропы па біятлоне.

"Вядома, траса разбітая, цяпер ужо нуль [градусаў]. Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартоўцы трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу", — пракаментаваў Лукашэнка. Па яго словах, перанос спаборніцтваў у Беларусь і падрыхтоўку трасы цалкам аплачвае Міжнародны саюз біятланістаў, таму "ў фінансавым плане гэта акупляецца практычна ўсе, і з вялікім прыбыткам".

Нагадаем, на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў улетку 2019 года Лукашэнка збіраўся выдаткаваць "недзе пад 50 млн долараў". "А можа, і таго не трэба: еўрапейцы сказалі, што дапамогуць", — казаў ён. У выніку спаборніцтвы каштавалі Беларусі ў $400 млн (840 млн рублёў).

Чэмпіянат Еўропы па біятлону-2020 было вырашана перанесці з эстонскага Отэпя ў Раўбічы пад Мінскам. Праз цёплую зіму ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць ўмовы, неабходныя для мерапрыемства. Аднак беларусы заявілі, што змогуць прыняць форум.

З 4 па 7 сакавіка ў Раўбічах пройдуць яшчэ адны буйныя біятлонныя спаборніцтвы — этап Кубка IBU.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі