Лукашэнка падарыў калгаснікам аўтамабіль (фотафакт)
Аляксандр Лукашэнка падарыў калгаснікам аўтамабіль. 10 ліпеня ён наведаў Бялыніцкі раён, сустрэўся з працоўным калектывам СВК "Калгас "Радзіма". Асаблівасць сельгаспрадпрыемства ў тым, што ім 37 гадоў кіруе адзін і той жа старшыня — Аляксандр Лапатэнтаў. Калгас "Радзіма" — сярод наймацнейшых у краіне.
Лукашэнка ўручыў працоўнаму калектыву падзяку і падарыў Geely Atlas. Прэс-служба кіраўніка дзяржавы інфармуе, што былі адзначаныя "значны ўнёсак у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў".
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, падарунак для калгаснікаў падбіралі доўга. Яму прапанавалі падарыць аўтамабіль, але кіраўнік дзяржавы сумняваўся, бо ў старшыні ёсць транспарт.
"Сказалі, што вяселлі будуць вазіць на гэтым аўтамабілі і, калі хтосьці захварэе, у бальніцу, яшчэ кудысьці, — расказвае Лукашэнка. — Вось вам аўтамабіль, ездзіце на здароўе!".