Лукашэнка падпісаў указ па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый

Лукашэнка падпісаў указ па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый

Паводле новага ўказа, які падпісаў Алксандр Лукашэнка, цяпер актывы неплацежаздольных прадпрыемстваў будуць перадавацца больш эфектыўнаму ўласніку.

Акрамя таго, з гэтага часу даўжнікі могуць самі заявіць пра сваю неплацежаздольнасці і каб захаваць вытворчасць, прадаць комплекс інвестарам або перадаць крэдыторам ў рахунак даўгоў.

Таксама ў законе паведамляецца пра комплекс мераў, якія мусяць стымуляваць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы “на стабільную працу”.

Новым указам таксама ўводзіцца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння прадпрыемства, як маёмаснага комплексу неплацежаздольнай сельгасарганізацыі без наяўнасці правазасведчвальных дакументаў на аб’екты нерухомай маёмасці.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі кажуць, што гэтыя меры могуць павысіць канкурэнтаздольнасць сельгаспрадпрыемстваў і прывабнасць аграпрамысловага комплексу ў цэлым, паведамляе АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі