Лукашэнка падзякаваў Грузіі за падтрымку Беларусі на "Еўрабачанні"
Беларусь зацікаўленая ў далейшым умацаванні супрацоўніцтва з даўнімі партнёрамі ў рэгіёне былога Савецкага Саюзу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы замежных амбасадараў. Як адзначае БЕЛТА, у ліку іншых граматы перадалі яму кіраўнікі дыпмісій Украіны, Арменіі ды Грузіі. Лукашэнка асобна падзякаваў Грузіі за падтрымку на песенным конкурсе "Еўрабачанне-2010", які прайшоў у Осла. Нагадаем, што Грузія прысудзіла беларускаму гурту "3+2" найвышэйшую адзнаку - 12 балаў.