Лукашэнка падзякаваў міліцыі “за адданае служэнне свайму народу”

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў — афіцэраў, генералаў, шараговых супрацоўнікаў і ветэранаў МУС з Днём міліцыі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара. Гэтае прафесійнае свята адзначаецца ў Беларусі 4 сакавіка.

“На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямага дасягненняў, добрай выніковай працы, у якой напоўніцу выявіліся сапраўдная мужнасць, адточаны прафесійналізм, высокая грамадзянская адказнасць, — адзначаецца ў афіцыйным віншаванні. — Бескампрамісна спыняючы парушэнні закону, штодня аберагаючы жыццё і маёмасць грамадзян, абараняючы інтарэсы дзяржавы, вы робіце важкі ўнёсак у надзейнае забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”.

"Перакананы, што прыярытэтамі для вас і надалей застануцца вернасць абавязку і закону, адданае служэнне свайму народу. Дзякую вам за службу Радзіме. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі