Лукашэнка пахваліў жыхароў Віцебскай вобласці: "Людзі ў нас залатыя"

Лукашэнка пахваліў жыхароў Віцебскай вобласці: "Людзі ў нас залатыя"

Аляксандр Лукашэнка пахваліў жыхароў Віцебскай вобласці за мінулыя парламенцкія выбары. Гэта адбылося на нарадзе па пытаннях аграпрамысловага развіцця вобласці 22 лістапада. 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што менавіта ў гэтай вобласці найбольш актыўна падтрымлівалі кандыдатаў, за якіх прасіла ўлада. "Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? Дык давайце мы павернемся да іх!"перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што і без намаганняў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці можна накарміць краіну і забяспечыць экспарт. "Але не хацелася б страціць Віцебскую вобласць, бо яна для мяне не чужая. Дапрацоўвайце, займайцеся гэтым", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі