Лукашэнка патроліў расіян і пахваліў украінцаў

Лукашэнка патроліў расіян і пахваліў украінцаў

5 траўня падчас размовы з журналістамі Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што ў расійскіх СМІ, у тым ліку і на тэлеканалах, працягвае з'яўляцца негатыўная інфармацыя пра сітуацыю ў Беларусі з каранавірусам. Гучыць крытыка рашэння правесці ў Мінску на Дзень Перамогі парад. Лукашэнка заявіў, што на гэта трэба рэагаваць адэкватна.

"Раптам узбудзіліся, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Нібыта няма ўнутры Расіі праблем. Вось трэба абавязкова супраць Беларусі. Супраць амерыканцаў... Крытыкуйце амерыканцаў! А-а, не па зубах! Кітайцаў пакрытыкуйце за што-небудзь. Не па зубах. Турэцкую рэспубліку пакрытыкуйце! Заходнееўрапейскія краіны, дзе дагэтуль гінуць па 160, па 180 чалавек кожныя суткі. Не, выбралі Беларусь! Мы вытрымаем!".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка пазітыўна выказаўся пра Украіну. "Ад братоў-украінцаў я не чуў негатыву", — сказаў ён.

Лукашэнка збіраўся пагаварыць пра негатыў у расійскіх СМІ з Уладзімірам Пуціным. Расійскі прэзідэнт патэлефанаваў у Мінск у другой палове дня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі