Лукашэнка — пра банкі: "Жыруе жуллё"

Лукашэнка — пра банкі: "Жыруе жуллё"

На нарадзе ў Віцебску 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб банкі актыўна аказвалі шэфскую дапамогу калгасам. Пра гэта распавядае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўніцтва Віцебшчыны звярталася да банкаў, каб тыя дапамаглі адсталым сельскім гаспадаркам. Аднак банкі адмовілі. Даведаўшыся пра гэта Лукашэнка даручыў прыцягнуць банкі да дапамогі адсталым сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці.

Адпаведнае заданне ён даў кіраўніку Нацбанка Паўлу Калаўру

"Павел Уладзіміравіч, неадкладна займіцеся гэтым. Мы пра Нацыянальны банк і падпарадкаваныя яму структуры (а яму ўсё падпарадкавана), мы яшчэ асобна пагаворым. Жыруе жуллё. Былыя і цяперашнія. А займацца (дапамогай. — Прэс-служба.) не хочуць. Таму дагружаць іх — па калгасу, па паўтара, па два, няхай там працуюць. Гэта не абмяркоўваецца", — загадаў Лукашэнка.

Ён даручыў Калаўру "прывесці банкаўскую сістэму ў прытомнасць". 

"Я думаю, Калаўр гэта зробіць. Не зробіць — гэта зробяць іншыя", — прыгразіў кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі