Лукашэнка — пра эпідэміялагічную сітуацыю: месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца

Лукашэнка — пра эпідэміялагічную сітуацыю: месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца

21 траўня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і сваім памочнікам Аляксандрам Косінцам. Ён заявіў, што дадзеныя, якія мае, сведчаць, што "сітуацыя паступова паляпшаецца". Але пры гэтым "ні ў якім выпадку нельга расслабляцца".

"Трэба да канца прайсці гэты шлях... Нам трэба змагацца за жыццё людзей,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць".

Аляксандр Лукашэнка зноў пахваліў беларускіх медыкаў і Міністэрства аховы здароўя, якое "добра арганізуе гэтую працу".

"Напэўна, пакуль мы канчаткова не сыдзем ад гэтага, месяц нам яшчэ давядзецца боўтацца, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Вядома, не той узровень ужо, лягчэй крыху стала, але не расслабляцца".

На 20 траўня ў Беларусі было 32,4 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Больш за два тыдні новыя выпадкі не зніжаюцца ніжэй за 900 у суткі. Памерлі 179 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі