Лукашэнка — пра "Несмяротны полк": у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў

Лукашэнка — пра "Несмяротны полк": у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў

У Беларусі ніхто не забараняў прайсці з партрэтамі родных і блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Такія акцыі ў Дзень Перамогі неаднаразова праводзіліся ў папярэднія гады. А пазней ад шэсця адмовіліся па просьбах ветэранаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў пасля афіцыйнай часткі цырымоніі на плошчы Перамогі, размаўляючы з ветэранамі.

"Запомніце: у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў і забараняць не будзе", — цытуе tut.by словы кіраўніка дзяржавы. Лукашэнка паведаміў, што некалькі гадоў таму ў Дзень Перамогі ў Мінску ладзілі шэсце, падчас якога яго ўдзельнікі разам з ветэранамі, трымаючы ў руках партрэты, ішлі па праспекце да плошчы Перамогі.

"Праўда, потым па ўсім свеце гэты так званы несмяротны полк прайшоў. Гэта было даўно ў нас. Але ветэраны папрасілі: мы, кажуць, ісці не можам", — патлумачыў Лукашэнка. Ён дадаў, што ветэранам прапаноўвалі падвезці іх на аўтамабілях, але тыя адмовіліся. Таму памятныя мерапрыемствы сталі праводзіць толькі на плошчы Перамогі.

"Але калі народ просіць зноў прайсці з партрэтамі, сцягамі і гэтак далей, у наступным годзе мы гэта арганізуем. Толькі не трэба гэта палітызаваць і заяўляць, што мы ледзь ці не забараняем нешта. У Беларусі гэтага ніколі не было і не будзе. Кожны мае права ушанаваць памяць сваіх герояў, прайсціся там, дзе ён лічыць патрэбным, з партрэтам і ўскласці кветкі. Гэта вялікае, гэта святое. Так будзе заўсёды ў Беларусі", — заявіў беларускі кіраўнік.

Нагадаем, 7 траўня з'явілася інфармацыя, што гарадскія ўлады адмовілі арганізатарам акцыі "Несмяротны полк", якія хацелі зладзіць шэсце ў Мінску. 8 траўня стала вядома, што арганізатарам акцыі далі на яе дазвол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі