Лукашэнка — пра пасярэдніцтва пры закупках: "Знахабіліся да крайняй ступені"

Лукашэнка — пра пасярэдніцтва пры закупках: "Знахабіліся да крайняй ступені"

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз запатрабаваў выкараніць пасярэдніцтва пры закупках унутры краіны. Заява прагучала 3 красавіка на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае БЕЛТА.

"Знахабіліся да крайняй ступені. Завозяць ўсё, што папала, — тое, што робіцца ў краіне і за што выплачаныя падаткі. Сваё ляжыць, гніе дзесьці, а мы ўсё вязем з-за мяжы", — абурыўся кіраўнік дзяржавы. 

Ён запатрабаваў абыходзіцца з пасярэднікамі "самым жорсткім чынам" і "зрабіць так, каб іх наогул не было". Па словах Лукашэнкі, павінны быць толькі прамыя закупкі ад вытворцы. 

Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў больш увагі надаваць пытанням захавання ўрадлівасці зямель, аховы прыроды, выплаты заробкаў.

"Закасайце рукавы і пачынайце працаваць", — запатрабаваў ён ад кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі