Лукашэнка пра разгон акцыі 9 жніўня: нам Бог дапамог

Пратэсты ў Мінску 9 жніўня / Reuters
Пратэсты ў Мінску 9 жніўня / Reuters

У інтэрв'ю беларускім і замежным лаяльным СМІ Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб жорсткім разгоне акцыі ў ноч пасля выбараў. Поўную версію размовы з ім увечары 14 кастрычніка паказалі ў эфіры "112 Украіна".

 Нам Бог дапамог. Нашы ўнутраныя войскі, АМАП, міліцыя —  яны не былі гатовыя да гэтага [пратэстам. — Еўрарадыё], у нас жа гэтага ніколі не было, — заявіў Лукашэнка.

На сёння вядома пра некалькі людзях, якія загінулі з пачатку жніўня падчас або пасля акцый пратэсту. Так, забітыя былі Аляксандр Тарайкоўскі і Генадзь Шутаў. Пры не да канца высветленых абставінах загінулі Канстанцін Шышмакоў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Станіслаў Чур, Дзяніс Кузняцоў, Аляксандр Будніцкі і Арцём Парукоў. На гэтым тыдні "неабыякавымі грамадзянамі" быў да смерці збіты жыхар "плошчы Пераменаў" Раман Бандарэнка.

Пры гэтым Лукашэнка запэўнівае, што без яго Беларусь бы "парвалі на кавалкі", у якасці прыкладу ён прывёў супрацоўніка ОНТ Дзмітрыя Бачкова і свайго прэс-сакратар Наталлю Эйсмант. "І многіх, многіх. А што б было цяпер з ваеннымі, з гэтымі амапаўцамі, якія абсалютна ні ў чым не вінаватыя", — дадаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі