Лукашэнка — пра выбары: памылковая думка, што я хачу сесці ў крэсла надоўга
30 ліпеня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з сташынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай дату парламенцкіх выбараў. Ярмошына прапанавала для выбараў у Савет Рэспублікі 7 лістапада, а для выбараў у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада. Лукашэнка прапанаваў гэтую прапанову "дапрацаваць" да панядзелка, прадставіць указы з канкрэтнымі датамі. Па словах старшыні ЦВК, "менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія", інфармуе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у наступным годзе. Ён згадаў прагнозы нейкіх "знатакоў", якія меркавалі, што сёлета адбудуцца адразу дзве выбарчыя кампаніі. "Ціха і спакойна, хуценька [Лукашэнка] правядзе прэзідэнцкія выбары, каб зноў схапіць крэсла і сесці ў яго надоўга, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта памылковая думка. Як я і абяцаў, усё будзе паводле закону і ў межах Канстытуцыі".