Лукашэнка "прагаварыўся", што рыхтуецца правакацыя супраць палякаў
![Эксперты не выключаюць правакацыі "пад чужымі сцягамі" з боку Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/444.jpg.webp?itok=eAiOpeqm)
Эксперты не выключаюць правакацыі "пад чужымі сцягамі" з боку Расіі / t.me/vvmvdrb/
20 лютага, выступаючы перад сілавікамі ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца "буйнамаштабная правакацыя" супраць "грамадзянскага насельніцтва Польшчы". І за ёй стаяць не Беларусь і Расія, а нібыта "польская і амерыканская разведкі". Лукашэнка спаслаўся на "аператыўную інфармацыю". І дадаў, што ў выніку ў арганізацыі правакацыі "абвінавацяць Расію і Беларусь".
Атрымліваецца, што нешта можа адбыцца на беларуска-польскай мяжы. Летась эксперты казалі, што правакацыю могуць арганізаваць вагнераўцы, якія прыехалі ў РБ (гаворка ішла пра Сувалкскі калідор — гэта 70 км ад Беларусі да Калінінградскай вобласці РФ). Цяпер жа згадваюцца новыя спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў, падрыхтаваныя з дапамогай расійскіх наймітаў. Беларусаў чамусьці рыхтавалі як штурмавікоў.
![Лукашэнка "прагаварыўся", што рыхтуецца правакацыя супраць палякаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3333_10.jpg.webp?itok=-Jg_jn73)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.