Лукашэнка прагназуе, што ў 2025-м у Расіі будзе "сітуацыя няпростая"
Аляксандр Лукашэнка ў Лагойску
Аляксандр Лукашэнка прагназуе, што ў 2025-м у Расіі будуць сур'ёзныя праблемы. Гэта вынікае з яго выказванняў падчас наведвання 7 студзеня праваслаўнага храма ў Лагойску.
"Гэты год будзе складаным яшчэ і таму, што ў нашых сяброў і суседзяў, з якімі мы гандлюем (а гандаль — гэта аснова жыцця любой дзяржавы), сітуацыя няпростая, — гаварыў Лукашэнка. — ...Таму надыходзячы новы год будзе няпростым. Ён будзе цяжкім".
Ён не назваў Расію, але вядома, што асноўны гандлёвы партнёр РБ — гэта РФ. Аляксандр Лукашэнка чакае, што сёлета не атрымаецца прадаваць у Расію беларускую прадукцыю ў такіх аб'ёмах, як летась. І гэта можа быць звязана з самымі рознымі прычынамі: ад падаражэння крэдытаў у РФ да зніжэння вайсковых замоваў. А да гэтага яшчэ дадаюцца заходнія санкцыі ("разам з Расіяй нас пачалі ціснуць і душыць з усіх бакоў").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.