Лукашэнка прапанаваў перавесці пацыентаў з COVID-19 з раённых бальніц у абласныя

Палата Смаргонскай бальніцы, у якой ляжаць пацыенты з падазрэннем на каранавірус / Еўрарадыё
Палата Смаргонскай бальніцы, у якой ляжаць пацыенты з падазрэннем на каранавірус / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пацыентаў з COVID-19, якія цяпер знаходзяцца ў раённых бальніцах, варта перавесці ў абласныя бальніцы. "Людзей лепш трымаць у абласных цэнтрах, не ў раёне", — сказаў ён. На яго думку, гэта дапаможа лепш кантраляваць сітуацыю і аказваць хворым больш кваліфікаваную дапамогу.

"Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе развівацца вось так, як цяпер", — адгукнуўся кіраўнік дзяржавы. Між тым, беларусы не ведаюць, як менавіта цяпер развіваецца сітуацыя, бо Міністэрства аховы здароўя другі дзень запар публікуе няпоўную статыстыку па COVID-19 у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі