Лукашэнка правядзе нараду па будаўніцтве ў гарадах — спадарожніках Мінска

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.



Яшчэ ў 2008 годзе Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу па перспектыўным стварэнні і развіцці гарадоў — спадарожнікаў сталіцы. У выніку пастановай урада ў чэрвені 2010 года зацверджана дзяржаўная праграма будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і пераносу са сталіцы ў населеныя пункты краіны некаторых вытворчых аб'ектаў.



У якасці гарадоў — спадарожнікаў Мінска ў дзяржпраграму ўключаныя 9 гарадскіх паселішчаў. Гэта прамысловыя Дзяржынск, Жодзіна і Фаніпаль, аграпрамысловыя Смалявічы, Стоўбцы, Узда і Рудзенск, а таксама турысцка-рэкрэацыйныя Заслаўе і Лагойск.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі