Лукашэнка прызначыў міністра аховы здароўя

Лукашэнка прызначыў міністра аховы здароўя

Зранку 27 лістапада Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра аховы здароўя, паведамляе "Пул Першага". Ім стаў Дзмітрый Піневіч, які з 24 жніўня выконваў абавязкі міністра. Да таго чыноўнік займаў пасаду першага намесніка міністра. 

Пасада міністра была вакантная тры месяцы — пасля таго як Уладзімір Каранік быў прызначаны кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама. 

Дарэчы, пасаду першага намесніка Піневіч займаў ажно пры трох міністрах — Васілю Жарко, Валерыю Малашку і Уладзіміру Караніку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі