Лукашэнка расказаў, што рабіць, каб не "куляцца вясной”

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко (справа) і віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін (злева) з дакладамі ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА​
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко (справа) і віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін (злева) з дакладамі ў Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА​

Скончыць уборачную кампанію цягам некалькіх дзён запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. У чацвер ён прыняў з дакладамі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна і даў ім шэраг указанняў.

Уборка мусіць быць завершаная да 15 лістапада. А пасля трэба будзе своечасова пераараць палі і па максімуме падняць зябліва, каб не "куляцца вясной", сказаў Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Ён таксама абмеркаваў сітуацыю ў сельскай гаспадарцы ў цэлым, пацікавіўся, як справы з фінансамі.

"Тыя крэдыты, якія брала вёска, трэба вяртаць. Тым больш што такая магчымасць сёння ёсць — разлічыцца з банкамі, бюджэтам па даўгах", — лічыць Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі