Лукашэнка расказаў, што яму не падабаецца ў Пуціну

Лукашэнка расказаў, што яму не падабаецца ў Пуціну

"Мне не падабаецца ў ім галоўная рыса (гэта для палітыка супер!): ён нікому не давярае. У мяне гэтага нестае", — заявіў Аляксандр Лукашэнка пра Уладзіміра Пуціна.

Прызнанне прагучала ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону

Беларускі кіраўнік прыгадаў свае першыя ўражанні ад сустрэчы з расійскім калегам: "Калі я першы раз сустрэўся з Пуціным, гэта быў выхаваны супрацоўнік КДБ".

Лукашэнка кажа, што першая іх сустрэча адбылася яшчэ ў ельцынскія часы, калі кіраўнік Беларусі прыязджаў у Санкт-Пецярбург да тамтэйшага мэра Анатоля Сабчака. У той час Пуцін працаваў у камандзе Сабчака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі