Лукашэнка Шуневічу: мы дзеля перастрахоўкі ствараем ці то канцлагер, ці то гета
Беларускія праваахоўнікі падчас II Еўрапейскіх гульняў павінныя дзейнічаць без празмернасцяў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, перадае БЕЛТА.
"Мяне насцярожвае, што мы, часам не думаючы, у плане перастрахоўкі або яшчэ чагосьці пачынаем ствараць не тое "канцлагеры", не тое нейкія "гета" ў Беларусі. Сёння гляджу: да праезнай часткі выставілі падмуркавыя блокі — чытай, будзем ўсталёўваць металічныя платы ў раёне фанзоны. Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуара ніхто не можа вылазіць з гэтымі платамі, і яны павінны быць цывілізаванымі. Мы сёння не ў Сірыі, не ў Лівіі, і ў нас не Ірак, каб усё гэта вытвараць", — заявіў беларускі кіраўнік.
Ён мімаходзь раскрытыкаваў заходнія дэмакратыі: "Няхай гэта робяць у краінах дэмакратыі: у Францыі, Германіі, Амерыцы. А ў нас гэтага рабіць не трэба: мы павінны працаваць так, каб людзі маглі вольна кантактаваць ў перыяд Еўрапейскіх гульняў і пасля. Гэта значыць, празмернасцяў не павінна быць".
Нагадаем, што пасля нядаўніх масавых затрыманняў цыганоў у Магілёве (па падазрэнні ў датычнасці да забойства міліцыянта) перад нацыянальнай меншасцю выбачалася кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна зрабіла гэта па даручэнні кіраўніка дзяржавы.