Лукашэнка сказаў, колькі яшчэ трэба пратрымацца беларусам

Лукашэнка сказаў, колькі яшчэ трэба пратрымацца беларусам

Аляксандр Лукашэнка назваў новую дату, калі распаўсюд каранавіруса ў Беларусі можа быць спынены. У аўторак ён наведаў рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук. Кіраўнік дзяржавы не толькі азнаёміўся з айчыннымі распрацоўкамі ў сферы электратранспарту, але і выказаўся наконт сітуацыі з COVID-19. Між іншым, раней за Міністэрства аховы здароўя назваў новую лічбу па выяўленых выпадках каранавіруса.

Лукашэнка заявіў, што ранейшы прагноз беларускіх спецыялістаў "пакуль з дзіўнай дакладнасцю спраўджваецца". "Дай бог, каб нам прайсці гэты перыяд так, як мы спрагназавалі, цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба. — Мы цяпер залезлі наверх [гаворка пра статыстыку па каранавірусе]. Ледзь-ледзь ўпалі. І дай бог, каб было так, мы спакойна праз месяц скончым гэтую эпапею".

Атрымліваецца, што Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што пералом у сітуацыі адбудзецца ў пачатку чэрвеня. 3 траўня на нарадзе ён гаварыў прыблізна тое самае: "Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета [2020-га]. Думаю, што з божай дапамогай мы неяк справімся".

У сакавіку Лукашэнка спадзяваўся на іншыя тэрміны. "Вытрымаем да праваслаўнага Вялікадня [19 красавіка] — значыць, жыць будзем", казаў кіраўнік дзяржавы. Але сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса ўнесла ў яго прагнозы карэктывы.

На 5 траўня ў нашай краіне налічваецца 18 350 выпадкаў COVID-19, памерлі 107 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі