Лукашэнка — студэнтам: у нейкім сэнсе я выгадаваў вас
29 студзеня Аляксандр Лукашэнка наведвае БДУ, дзе сустракаецца са студэнцкай моладзю. Анлайн-трансляцыю мерапрыемства глядзяць студэнты ў абласных цэнтрах.
Студэнты прымалі актыўны ўдзел у пратэстах 2020-га. Яны ўдзельнічаюць у вулічных акцыях і сёлета, апошняя прайшла ў сталіцы напярэдадні. Лукашэнка заявіў, што яго адносіны да моладзі не зменяцца ні пры якіх абставінах. "Ствараючы фактычна з нуля суверэнную Беларусь, я, можна сказаць, у нейкім сэнсе выгадаваў і вас", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Лукашэнка нагадаў, што людзі яго пакалення "у свой час марылі найперш даць дзецям тое, чаго самі былі пазбаўлены: менш бытавых клопатаў і больш магчымасцяў для развіцця". "З гэтай кропкі гледжання ў вас ёсць усё", — сказаў у БДУ кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка задаваў студэнтам пытанні. "Чаму частка грамадства, сярод якіх апынуліся і вы, маладыя беларусы, дазволіла сябе "падагрэць"? — гаварыў ён. — Чаму мы дазволілі ўнесці ў наш агульны дом — Беларусь — разлад? Не толькі ў краіну, але нават у сем'і".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.