Лукашэнка сёння наведаў саўгас у Мінскім раёне — цікавіўся льном
Кіраўнік дзяржавы даручыў пракантраляваць працэс нарыхтоўкі і перапрацоўкі лёну.
Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў падчас наведвання саўгаса "Мінскі".
"Я хачу пры жорсткім кантролі за вырошчваннем лёну паглядзець, ці можам мы са льном працаваць і вынік даваць ці не. Жалезна на кантроль і даклад мне, што атрымаем па восені", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі адбываецца мадэрнізацыя льнозаводаў і яна мусіць скончыцца праз два гады.
Фота — БЕЛТА