Лукашэнка: тэсты на COVID-19 не заўсёды дакладныя

У цэнтральнай аптэцы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
У цэнтральнай аптэцы / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

"Чым больш мы тэстуем людзей, а цяпер мы выйшлі на 9,5-10 тысяч штосутачна тэстоўваных, тым больш мы атрымліваем з вірусам, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 мая. — Гэта недзе ў раёне 9% ад тэстоўваных. Я ўлічваю гэта, гляджу гэтую дынаміку".

Ён паведаміў, што каля двух месяцаў таму атрымаў ад медыкаў прагноз таго, як будзе развівацца ў Беларусі сітуацыя з каранавірусам і пнеўманіямі.

"І я кантралюю, наколькі вы мне сапраўды выдалі прагноз",перадае яго словы БелТА.

Ён распавёў, што ў краіне назіраецца ("няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы") прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. На думку Лукашэнкі, у гэтым плане сёння галоўнае нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставаны каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіям.

"Не заўсёды тэсты даюць дакладны паказчык. І ўжо мне з розных месцаў — бальніц, лабараторый — прыходзіць гэтая інфармацыя. Ну, на хаду рабілі ўсе тэсты. І ўжо тэсты на антыцелы пачалі рабіць", — дадаў беларускі лідэр.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі