Лукашэнка: У Беларусь масавая плынь мігрантаў не перакінецца

Лукашэнка: У Беларусь масавая плынь мігрантаў не перакінецца

Масавая плынь мігрантаў з Блізкага Ўсходу не перакінецца ў Беларусь. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на Беларускі металургічны завод у Жлобіне.

“Яны [Захад] цалкам дэстабілізавалі арабскі Усход і атрымалі тое, што хацелі. Таму гэта іх праблема, і няхай яны з ёй разбіраюцца. Гэтага наплыву [у Беларусь] не будзе”, — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў таксама, што ў Беларусі знаходзіцца ўжо каля 150 тысяч мігрантаў з Украіны:

“Нам хапае наплыву з нашай Украіны, брацкай краіны. У нас іх [перасяленцаў] ужо каля 150 тыс. Дай Бог нам гэта пераварыць”, — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

Пры гэтым ён заўважыў, што адна з галоўных праблем Беларусі — дэмаграфічная сітуацыя, і ў прынцыпе краіна зацікаўлена ў павелічэнні насельніцтва, у тым ліку за кошт мігрантаў.

Аднак, рэзкая міграцыя вялікай колькасці людзей не можа не ствараць пэўных праблем, у тым ліку і павелічэння злачыннасці, незадаволенасці карэннага насельніцтва.

“Я гэта бачу. Гэта адзін з галоўных пытанняў работы Прэзідэнта, каб забяспечыць бяспеку краіны. У нас няма пакуль праблем з гэтым і не будзе. Я вам гэта гарантую. Мы тут у нейкую дэмакратыю гуляць не маем намеру”.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь не закрывае мяжу для тых людзей, якія трапілі ў бяду.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі