Лукашэнка: у Беларусі пралячылі 160-170 параненых расіян

Лукашэнка: у Беларусі пралячылі 160-170 параненых расіян

Лячэнне ў Беларусі атрымалі каля 160-170 расіян, параненых у баях з украінцамі. Такую лічбу назваў Аляксандр Лукашэнка. Ці варта давяраць гэтай лічбе, пытанне спрэчнае.

Пра стан параненых расійскіх салдатаў, як заявіў Лукашэнка, яму кожную раніцу дакладвае міністр аховы здароўя. 

Іх лечаць у трох шпіталях. "Мы лячылі і будзем лячыць гэтых хлопцаў — у Гомелі, Мазыры і, па-мойму, нейкім раённым цэнтры", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі

Расія пачала збройнае ўварванне ва Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі