Лукашэнка: У нас жорсткая ўлада, але статкам людзей мы вадзіць не павінны

Лукашэнка: У нас жорсткая ўлада, але статкам людзей мы вадзіць не павінны

Кожны чалавек мае права на выказванне ўласнай думкі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка нагадаў чыноўнікам, якіх прызначыў на пасады 3 сакавіка.

"У нас усё-ткі ўлада жорсткая, вельмі жорсткая. Людзі гэта адчуваюць. Але гэта не значыць, што мы людзей павінны пашыхтаваць, як у войску, і шыхтом ці не дай бог статкам кудысьці вадзіць і забараняць: крок улева, крок управа, слова не кажы, рот зашый. Ні ў якім разе гэтага рабіць нельга", — перадае прэс-служба словы Лукашэнкі.

На яго думку, грамадзянін мае права на выказванне "ў патрэбным месцы: на сходзе, пры абмеркаванні з калегамі, вам проста ў вочы". Разам з тым кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ёсць месцы, дзе крытыка недапушчальная: "Калі прыйшоў на працу, там рот павінен быць, груба кажучы, зашыты, таму што там дыктат ажыццяўляе тэхналогія. Своечасова прыйшоў, зрабіў па тэхналогіі справу — ідзі. Бачыш штосьці не так — папярэдзь кіраўнікоў сваіх, скажы, прапануй".

Але, на думку Лукашэнкі, пераціскаць у гэтым нельга, бо людзі ў нас разумныя, і яны разумеюць, як трэба жыць і як працаваць.

Ён паведаміў, што час цяпер няпросты, і ў гэтых складаных умовах трэба паспяхова правесці ўсе вясновыя палявыя работы.

Лукашэнка: "Парадак павінен быць ва ўсім! Не трэба залішне заціскаць людзей, няхай працуюць, паказваюць сябе. Але тэхналагічную дысцыпліну ніхто не адмяняў. І гэта жалезна павінна быць, уся ваша праца павінна быць падпарадкавана гэтаму, і ўсе павінны круціцца вакол гэтых тэхналогій".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі