Лукашэнка: У Расіі катастрофа, грошы там пахавалі, выцягвайце іх!

Лукашэнка: У Расіі катастрофа, грошы там пахавалі, выцягвайце іх!

24 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную стратэгіі развіцця айчыннага машынабудавання. На ёй было заяўлена, што сітуацыю трэба кардынальным чынам выпраўляць і для гэтага, нібыта, ёсць "вялізныя рэзервы". Кіраўнік дзяржавы лічыць, што "трэба з кропкі гледжання эканомікі настроіцца на ваенны лад" і працаваць. "Вытрымаем эканамічна, будзем жыць", — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю ў Расіі. Як вядома, днямі кіраўнік Беларусі наведваў Маскву і сустракаўся з Уладзімірам Пуціным, але пра змест іх размовы амаль нічога не было вядома.

"Так, катастрофа ў Расіі, але Расія розная, сёмая частка сушы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал "Беларусь 1". — Грошай там нямерана, але зразумела, што грошы пахавалі. Але ж яны ў нечым маюць патрэбу, выцягвайце гэтыя грошы. Размаўляйце з людзьмі. Ніхто ж Расію ў бездань не перакуліць. Расія ўсё роўна будзе жыць. Ёй патрэбны і трактар, і камбайн патрэбны. Усё патрэбна. І тут трэба працаваць".

Лукашэнка даручыў ураду мабілізаваць рэсурсы і сілы, каб змяніць сітуацыю ў машынабудаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі