Лукашэнка: у школу трэба хадзіць вучыцца, а не пакурваць у прыбіральні

Лукашэнка: у школу трэба хадзіць вучыцца, а не пакурваць у прыбіральні

2 верасня Аляксандр Лукашэнка наведаў школьную лінейку ў новаадкрытай мінскай школе №93. 
 
Падчас свайго выступу кіраўнік Беларусі запатрабаваў узмацніць дысцыпліну ў школах. Адпаведную задачу ён паставіў перад міністрам адукацыі, кіраўнікамі абласцей і Мінска.

"Школа — гэта храм. Туды трэба прыходзіць з чыстымі думкамі — вучыцца, а не пакурваць у прыбіральні і займацца незразумела чым", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Таксама ён прапанаваў вучням прымусіць сябе прыстойна скончыць школу. "Калі вы хочаце быць канкурэнтнымі ў жыцці, пры ўсёй складанасці, нежаданні часам вучыцца, цяжары адукацыі трэба сябе прымусіць хоць бы прыстойна скончыць школу і атрымаць веды", — заявіў Лукашэнка. 

Ён дадаў, што цяпер людзі без ведаў не патрэбныя нават у сельскай гаспадарцы: "Калі раней тут мог працаваць той, хто нікому не патрэбны быў у прамысловасці, дзе ўвогуле можна было — сахор, рыдлёўку ў рукі і працуй. Сёння такія рабочыя ў сельскай гаспадарцы ўжо не патрэбныя"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі