Лукашэнка ўражаны раскрыццём справы аб нападзе на ювелірную краму: "Малайцы!"

Лукашэнка ўражаны раскрыццём справы аб нападзе на ювелірную краму: "Малайцы!"

Аляксандр Лукашэнка ўражаны раскрыццём крымінальнай справы аб нападзе на мінскую ювелірную краму "Яхант". У жніўні двое мужчын распылілі ў памяшканні пярцовы газ, звязалі прадаўцоў і забралі каштоўнасці. Страты былі ацэненыя на суму больш за мільён рублёў. 3 верасня зламыснікаў затрымалі. Частку скрадзенага знайшлі ў схованцы ў доме маці аднаго з падазраваных. Іншыя каштоўнасці былі прададзены ў Расіі, сцвярджаюць затрыманыя.

У чацвер кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым пра згаданую гучную справу. Ён падзякаваў сілавікам за тое, што яны так хутка знайшлі зламыснікаў. "На выклік вы годна адказалі, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Дай Бог, каб так заўсёды ў вашай службе было. ...Гэта высокі прафесіяналізм. Малайцы хлопцы!"

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пра расследаванне справы атрымліваў інфармацыю з розных крыніц. Ён даручыў міністру заахвоціць аператыўнікаў. "Яны гэта заслужылі", — сказаў ён.

На сустрэчы Лукашэнка таксама сказаў, што раскрыццё гучнай справы — прыклад таго, што рэакцыя беларускіх сілавікоў на падобныя акцыі "будзе імгненнай і адэкватнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі