Лукашэнка ўручыў прэмію за спектакль “Пінская шляхта”

Сярод узнагароджаных былі архітэктары комплекса "Мінск-Арэна", аўтарскі калектыў Мінскага завода колавых цягачоў, распрацоўшчыкі галаграфічных сродкаў абароны дакументаў і каштоўных папер ды інш.



За спектакль "Пінская шляхта" тэатра імя Янкі Купалы прэмію атрымалі прадстаўнікі творчага калектыву — Віктар Манаеў, Вольга Мацкевіч і Андрэй Зубрыч.



Кажучы пра лаўрэатаў дзяржпрэміі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выбар быў вельмі няпростым.



Лукашэнка: "Перамаглі тыя, чые дасягненні з'яўляліся вынікам шматгадовай дзейнасці моцных і аўтарытэтных школ. Іх традыцыі былі закладзеныя ў савецкія часы і памножаныя ў дні і гады нашай незалежнасці".



Усім узнагароджаным Лукашэнка пажадаў, каб атрыманыя імі ўзнагароды сталі яшчэ адной прыступкай на шляху да новых здзяйсненняў.



На фота pensne.na.by — Віктар Манаеў у ролі прыстава Кручкова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі