Лукашэнка выказаў спачуванні маці Коржыча — праз сваю прэс-службу

Лукашэнка выказаў спачуванні маці Коржыча — праз сваю прэс-службу

На дзясяты дзень пасля смерці Аляксандра Коржыча яго маці Святлане патэлефанавала прэс-сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант. Яна перадала спачуванні Аляксандра Лукашэнкі і паведаміла, што справа знаходзіцца на асабістым кантролі і будуць прынятыя ўсе меры для пакарання вінаватых, паведамляе TUT.by.

Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным 3 кастрычніка ў вайсковай частцы пад Барысавым, дзе ён праходзіў тэрміновую службу. Паводле першапачатковай афіцыйнай версіі, ён здзейсніў суіцыд.

Па факце гібелі салдата распачатая крымінальная справа, затрыманыя прапаршчык і два сяржанты той вайсковай часткі, з Узброеных сіл звольненыя чатыры службовыя асобы, пяць — адхіленыя ад службы.

На сайце petitions.by працягваецца збор подпісаў пад зваротам, аўтары якога патрабуюць дэтальнага расследавання справы аб гібелі Аляксандра Коржыча і адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова. Сабраны ўжо 1641 подпіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі