Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба

Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба

Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёра Аляксандра Шкірэнку. Ён адказваў за арганізацыйна-мабілізацыйную працу. Быў начальнікам адпаведнага галоўнага ўпраўлення. Цяпер жа Шкірэнка "залічаны ў распараджэнне міністра абароны". Прэс-служба Мінабароны падкрэслівае: "У сувязі з далейшым прызначэннем на вышэйшую пасаду".

Шкірэнка прызначылі начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення, намеснікам начальніка Генштаба ў кастрычніку 2014 года. Тады ён быў яшчэ палкоўнікам. Званне генерал-маёра атрымаў у пачатку вясны 2017-га. Год таму Лукашэнка ўручыў генералу ордэн "За службу Радзіме" III ступені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі