Лукашэнка: я пакуль жывы і не за мяжой

Лукашэнка: я пакуль жывы і не за мяжой

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў забастоўкі, якія пачынаюцца на прадпрыемствах па ўсёй краіне. Рабочыя, медыкі, настаўнікі патрабуюць спынення гвалту сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў, вызвалення затрыманых і палітвязняў, правядзення сумленных выбараў. Таксама гучаць патрабаванні адстаўкі Лукашэнкі.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка лічыць, што адбываюцца "спроба разгойдвання працоўных калектываў". І забастоўкі могуць негатыўна паўплываць на будучую працу прадпрыемстваў. Паводле слоў беларускага кіраўніка, калі "Беларуськалій" спыніцца на два дні, то гэта будзе на карысць канкурэнтаў прадпрыемства. Тое самае ён сказаў пра МАЗ, МТЗ. Пры гэтым ён нічога не сказаў пра патрабаванні рабочых. "Хочаце — бастуйце, хочаце працаваць — працуйце", — заявіў Лукашэнка. Ён лічыць, што некаторым удзельнікам забастовак і сходаў рабочых "прыплачваюць".

Таксама Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра яго ад''езд за мяжу. "Я пакуль жывы і не за мяжой, як тут некаторыя нашы паважаныя "свядомыя" раскручваюць: прэзідэнт пакінуў краіну і знаходзіцца за мяжой, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння 14-е чысло, мы з вамі сустракаемся для таго, каб абмеркаваць працу будаўнічай галіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі