Лукашэнка: За два дні трэба дасягнуць дамоўленасці з Расіяй па энерганосьбітах

Лукашэнка: За два дні трэба дасягнуць дамоўленасці з Расіяй па энерганосьбітах

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за два дні дасягнуць канчатковай дамоўленасці з Расіяй па пастаўках энерганосьбітаў. У панядзелак ён сустракаўся з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.

Лукашэнка гаварыў пра тое, што азнаёміўся з дакладам пра перамовы ў Маскве і гатовы слухаць пра план далейшых дзеянняў. "Бо кожны год вяртацца такім чынам да гэтых праблемаў, напэўна, наогул сумна. Канец года, а мы за мінулы год пачынаем задняй датай вырашаць праблемы забеспячэння краіны тым, без чаго яна жыць не можа — без энерганосьбітаў", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Ён адзначыў, што праблема стала ўжо тэмай размоваў беларусаў на кухнях. А яна не павінна іх хваляваць. "Наогул гэта нашы пытанні. Як бы ні было складана, мы іх павінны вырашаць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў Сямашку аб пастаўленай задачы мець у наяўнасці альтэрнатыўныя варыянты: і па прыродным газе, і па нафце.

Сямашка агучыў тры магчымыя варыянты цэнаўтварэння на расійскі газ для Беларусі. Падрабязна пра іх гл. тут. Па словах Сямашкі, "сёння-заўтра" варыянты будуць зноў абмеркаваныя з расійскім бокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі