Лукашэнка зацвердзіў дакументы пра эканамічную палітыку ў 2020 годзе

Лукашэнка зацвердзіў дакументы пра эканамічную палітыку ў 2020 годзе

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дакументы пра эканамічную палітыку ў Беларусі ў 2020 годзе. Ім падпісаныя два ўказы — пра параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, і пра асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі. Асноўнымі паказчыкамі эфектыўнасці працы ўрада на наступны год з'яўляюцца рост валавога ўнутранага прадукту — 102,8%, экспарту тавараў і паслуг — 103,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 102,4%. Інфляцыя мусіць складаць не больш за 5%.

Урад і Нацбанк атрымалі даручэнне кіраўніка дзяржавы аб зацвярджэнні дадатковых мер для росту айчыннай эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі