Лукашэнка загадаў праверыць гатоўнасць войскаў тэрытарыяльнай абароны

Лукашэнка загадаў праверыць гатоўнасць войскаў тэрытарыяльнай абароны

Гатоўнасць войскаў тэрытарыяльнай абароны правераць у Беларусі. Такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 17 лютага перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне.

Кіраўнік дзяржавы даручыў Дзяржсакратарыяту падрыхтавацца, каб задзейнічаць войскі тэрытарыяльнай абароны ў раёне, горадзе і на іншай тэрыторыі ў маштабах вобласці. Ён дадаў, што планы тэрытарыяльнай абароны ёсць, але невядома, ці падрыхтаваныя войскі дзейнічаць у ваенных умовах, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка: "Губернатары перш за ўсё павінны займацца тэрытарыяльнай абаронай. У мірны час па пасадзе яны генерал-губернатары, гэта значыць — генерал-маёры на сённяшні дзень. У ваенны час яны генерал-маёры дзеючыя. Ім трэба будзе камандаваць тэрытарыяльнай абаронай і вырашаць іншыя задачы па забеспячэнні і войска, і насельніцтва".

Лукашэнка лічыць, што кожны генерал-губернатар, старшыня гарвыканкама павінныя ведаць, як дзейнічаць, мець уяўленне пра колькасны склад войскаў тэрытарыяльнай абароны, быць знаёмымі з канкрэтнымі людзьмі, і не толькі з ліку камандзіраў.

Ён дадаў, што гэта датычыць і старшыняў гар- і райвыканкамаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі