Лукашэнка загадаў зрабіць Магілёў прыгажуном да 2020 года
Да 2020 года павінны быць завершаныя асноўныя работы па добраўпарадкаванні Магілёва. Такі тэрмін вызначыў Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць.
Кіраўнік дзяржавы правярае, як выконваюцца яго даручэнні аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістраляў горада.
Лукашэнка загадаў, каб Магілёў стаў не менш прыгожым, чым Гродна і Гомель, перадае БЕЛТА. "Да 2020 года Магілёў павінен быць прыгажуном. Як Гомель, як Гродна, прыгожыя гарады, там мудрагелістага і звышнатуральнага нічога няма. Але Магілёў адстаў, даводзіць трэба да ладу", — патлумачыў сваё бачанне кіраўнік дзяржавы.