Лукашэнка загаварыў пра адзіную валюту з РФ: яшчэ крок да паглынання Беларусі?

Эльвіра Набіуліна заменіць Паўла Калаура? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Эльвіра Набіуліна заменіць Паўла Калаура? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцай Цэнтрабанка Расіі Эльвірай Набіулінай "мэтазгоднасць адзінай валюты".

— Гэта пытанне не сённяшняга дня, як мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, але тым не менш некаторыя нашы патрыятычна настроеныя людзі ў Расіі і Беларусі часта падымаюць гэтае пытанне. Я хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, сказаў Лукашэнка Набіулінай.

Адказу кіраўніцы ЦБ Расіі прэс-служба Лукашэнкі не паказала.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, чаму зноў пайшлі размовы пра адзіную валюту з Расіяй і што гэта значыць для Беларусі.

 

Прыкрыццё, каб працаваць пад санкцыямі?

Лукашенко заговорил о единой валюте с Россией: ещё шаг к поглощению Беларуси?
Эльвіра Набіуліна і Павел Калаур на сустрэчы з Лукашэнкам / t.me/pul_1

Тэма адзінай валюты з Расіяй абмяркоўваецца ўжо гадоў 20, адзначае эканаміст Яраслаў Раманчук. На яго думку, насамрэч падымаліся пытанні забяспечання плацяжоў ва ўмовах санкцый.

— Гэта проста прыкрыццё цяперашняга парадку дня, які заключаецца ў тым, каб цэнтральныя банкі зрабілі нейкую сістэму плацяжоў у кантэксце санкцый, пад якія трапілі і Расія, і Беларусь.

Лукашэнка некалькі дзён таму загадаў банкам, каб яны забяспечвалі гэтыя плацяжы, каб Нацыянальны банк ім дапамагаў. Думаю, што Набіуліна і Калаур будуць размяркоўваць нейкія меры, каб забяспечваць плацяжы і не падстаўляць сваіх контрагентаў. Таму што, калі будуць другасныя санкцыі на іх партнёраў, гэтыя ланцужкі будуць заблакаваныя.

Таму эксперт лічыць, што пакуль не будзе нейкага канкрэтнага рашэння з нагоды сумеснай валюты. Ён таксама думае, што гэта пытанне палітычнае, а не эканамічнае.

— Фактычна Беларусь ужо ўвайшла ў зону расійскага рубля, бо амаль 80 адсоткаў замежнага гандлю забяспечвае менавіта выкарыстанне расійскага рубля. Адзіная валюта — гэта ж не пра грошы, не пра аптымізацыю грашовай палітыкі. Тут выключна пытанне паглынання Беларусі Расіяй. Калі мы гаворым пра манетарныя аспекты, то, безумоўна, расійскі рубель — не тая валюта, на якую варта было б пераходзіць, — працягвае Яраслаў Раманчук.

 

“А чым, уласна, Беларусь адрозніваецца ад Расіі?”

Лукашенко заговорил о единой валюте с Россией: ещё шаг к поглощению Беларуси?
Пры адзінай валюце справы беларускага Нацбанка пяройдуць Цэнтрабанку Расіі / Еўрарадыё

Наўрад ці хтосьці сур'ёзна разглядае эканамічныя аргументы, калі абмяркоўваецца агульная з Расіяй валюта, падкрэслівае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

— Вобразна кажучы, 3 адсоткі [эканамічнага складніку. — Еўрарадыё], а 97 — гэта выключна палітычныя гульні. Калі гэта сапраўды абмяркоўваецца сур'ёзна, і я б гэтаму не здзівіўся, то гэта так званая "паглыбленая інтэграцыя". Яна ідзе паводле сцэнара паступовага ўцягвання Беларусі ў Расію. Таму цалкам чакана, што рана ці позна гэтае пытанне будуць прапіхваць. А калі ў рускіх будуць сілы, то спрабаваць яго рэалізаваць з тым, каб у пэўны момант на парадку дня з'явілася пытанне: “А чым, уласна, Беларусь адрозніваецца ад Расіі, калі яна па ўсіх параметрах з ёй зраслася?”

Я разглядаю гэта як звярыны інстынкт рускіх — пазначыць тэрыторыю, якая нібыта належыць табе. Думаю, гэта галоўная ўстаноўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі