"Я раз*башу з калаша на*уй адразу ўсіх!" — інцыдэнт на беларуска-расійскай мяжы

Інцыдэнт на беларуска-расійскай мяжы

Інцыдэнт на беларуска-расійскай мяжы / t.me/motolkohelp

У сацсеткі трапіла відэа, як дальнабойнік уначы рэзка тармозіць перад расцягнутымі на дарозе шыпамі. Да машыны набліжаецца мужчына ў форме і пагражае ўсіх расстраляць. Мяркуецца, што запіс зроблены на беларуска-расійскай мяжы.

Увагу на гэты запіс звярнуў тэлеграм-канал "МотолькоПомоги". Там выказваецца меркаванне, што чалавек у форме — гэта расійскі памежнік.

"Як мяркуецца, гэта відэа было знятае а 02:24 12 лістапада альбо 11 снежня на дарозе Н11141, якая ідзе праз беларуска-расійскую мяжу ад Мсціслава на Любавічы (РФ)", — піша рэсурс. Разбежка ў датах тлумачыцца тым, як настроены відэарэгістратар.

На кадрах бачна, як машына рэзка тармозіць перад шыпамі на дарозе. Потым падыходзіць мужчына ў форме і крычыць: "Па рацыі перадавай, б****, крый божа нехта тузанецца, я раз*башу з калаша на*уй адразу ўсіх".

На жаль іншых падрабязнасцяў інцыдэнта пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі