Гендырэктар СААЗ — Лукашэнку: прыеду ў Беларусь, але няхай пандэмія скончыцца

Гендырэктар СААЗ — Лукашэнку: прыеду ў Беларусь, але няхай пандэмія скончыцца

12 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрасам Гебрэесусам. Як паведамляе БЕЛТА, ініцыятарам размовы быў кіраўнік СААЗ.

Кіраўнік СААЗ пацікавіўся, якая падтрымка патрэбная Беларусі. У адказ Лукашэнка распавёў, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, іх лячэнню надаецца найбольшая ўвага. 

Паводле звестак БЕЛТА, гендырэктар СААЗ канстатаваў, што кожная краіна ва ўмовах пандэміі выкарыстоўвае свае метады рэагавання на сітуацыю, а адзіных рэцэптаў і правілаў тут не існуе. 

Згадалі ў размове і місію СААЗ, якая працавала ў Беларусі ў красавіку. Кіраўнік СААЗ падзякаваў за прыём спецыялістаў і створаныя ўмовы для працы.

Лукашэнка запрасіў яго прыехаць у Беларусь. Гебрэесус паабяцаў наведаць нашу краіну пасля заканчэння пандэміі.

Дарэчы. пасля візіту сваіх спецыялістаў у Беларусь СААЗ апублікавала рэкамендацыі для нашай краіны. У іх ліку былі адмена ўсіх масавых мерапрыемстваў, дыстанцыйнае навучанне ў школах і ўніверсітэтах, каранцін для кантактаў пацыентаў з пацверджаным каранавірусам. Аднак беларускія ўлады да гэтых рэкамендацыяў не прыслухаліся. Пасля гэтых рэкамендацыяў, напрыклад, быў праведзены вайсковы парад і святочны канцэрт на 9 траўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі