Лукашэнка: У жыроўцы чорт ногі зломіць, не кожны эканаміст разбярэцца

Лукашэнка: У жыроўцы чорт ногі зломіць, не кожны эканаміст разбярэцца

Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі былі празрыстыя, аб'ектыўныя і рэальныя. Пра гэта ён заявіў ён 14 сакавіка на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП, якія аказваюцца насельніцтву.

"Сённяшняя нарада павінна быць апошняй у плане выпрацоўкі выразных, нармальных празрыстых і сумленных, бо гэта з жыцця, тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, народ павінен бачыць цану паслугі і ведаць, за што плаціць.

Нагадаем, што 22 лютага на аналагічнай нарадзе Лукашэнка запатрабаваў, каб новыя тарыфы з абгрунтаваннем яму паказалі 1 сакавіка. Аднак нарада па ЖКГ атрымалася адкладзенай на паўмесяца.

На нарадзе 14 сакавіка Лукашэнка нагадаў пра сваё даручэнне аб'ектыўна і прынцыпова палічыць і, дзе трэба, пералічыць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. "Самае галоўнае для нас было — не панізіць тарыфы, як гэта ўсюды ў сродках масавай інфармацыі зараз падаецца, што вось прэзідэнт там накруціў-навярцеў усім, зараз будзем паніжаць тарыфы. Так, дзе трэба, мы панізім і панізілі тарыфы. Але пытанне не ў гэтым. Пытанне ў тым, каб выпрацаваць тарыфы аб'ектыўныя, якія будзе ведаць усё насельніцтва, і зацвердзіць іх у прэзідэнта", — заявіў ён.

Лукашэнка раскрытыкаваў незразумела складзеныя жыроўкі: "Чалавеку прыносяць гэтую жыроўку, як у народзе яе называюць, ён паглядзеў — якая там цана?! Дый гэтая жыроўка — чорт ногі зломіць, не кожны эканаміст разбярэцца!"

Па словах кіраўніка Беларусі, трэба зрабіць так, каб людзі бачылі цану паслугі і маглі памножыць яе на скарыстаны аб'ём. "Калі хочуць дакладна — значыць, павінны стаяць лічыльнікі на ваду, на газ, на цяпло. Няма лічыльнікаў — іншая методыка. Але кошт гэтай паслугі, тарыф павінны быць рэальнымі", — падкрэсліў Лукашэнка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі