Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце

Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце

Аляксандр Лукашэнка звольніў былога дзяржсакратара Саўбеза генерал-лейтэнанта Валерыя Вакульчыка ў запас па ўзросце. Адпаведны ўказ апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. Пра адстаўку Вакульчыка стала вядома 29 кастрычніка. Тады ж ён быў прызначаны памочнікам кіраўніка дзяржавы, інспектарам па Брэсцкай вобласці. У дакуменце адзначаецца, што генерала адкамандзіравалі з Дзяржсакратарыята Савета бяспекі ў КДБ, які ён раней узначальваў.

Таксама ў запас па ўзросце адпраўлены экс-намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнант Аляксандр Барсукоў. Ён быў прызначаны памочнікам кіраўніка дзяржавы па сталіцы.

Былога міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта Юрыя Караева прыкамандзіравалі да Адміністрацыі прэзідэнта з захаваннем у кадрах МУС. Ён быў прызначаны памочнікам кіраўніка дзяржавы, інспектарам па Гродзенскай вобласці.

Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце
pravo.by
Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце
Лукашэнка звольніў Вакульчыка і Барсукова ў запас па ўзросце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі