Лукашэнку напужаў аварыйны стан некаторых школ у Мінскай вобласці

Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

4 снежня Аляксандра Лукашэнку абмяркоўваў аварыйны стан некаторых школ пад Мінскам.

"Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах, — нагадаў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з актывам Мінскай вобласці. — Ва ўстановах, дзе вучацца дзеці, павінны быць створаныя бяспечныя і камфортныя ўмовы".

Лукашэнка не задаволены бязладзіцай: у шэрагу школ Мінскай вобласці ў аварыйным стане знаходзяцца цепласеткі, падвальныя памяшканні захламлены, а пажарныя апавяшчальнікі не працуюць.

Беларускі лідар таксама выказаўся пра бацькоў навучэнцаў, піша БелТА. Ён нагадаў, што адказнасць за выхаванне дзяцей ляжыць не толькі на настаўніках, але і на іх. Пакуль дарослыя разбіраюцца, хто павінен займацца дзецьмі, яны прадастаўлены самі сабе.

"У выніку дзяцей выхоўвае альбо вуліца, альбо інтэрнэт!" — злуецца Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы не ў першы раз крытыкуе ўстановы адукацыі. У кастрычніку, выступаючы ў Акадэміі кіравання, ён пасароміў настаўнікаў, якія дазваляюць сабе вольнасці ў зносінах са школьнікамі.

"Сёння настаўнік з вучнем сядзіць нагу за нагу і паліць. І расказваюць — сорамна нават казаць. Вось ува што мы ператвараем школу", — дакараў Лукашэнка.

Тады ж ён назваў школу "больш чым царквой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі