Лукашэнка: “Не хапае аўтобусаў”. На складах за 4 гады іх было ад 105 да 319 штук

Лукашэнка: “Не хапае аўтобусаў”. На складах за 4 гады іх было ад 105 да 319 штук

“Куды я ні прыеду, мне кажуць: “Слухайце, нам патрэбныя вашы аўтобусы”. Пачынаю адразу удакладняць, дык яны кажуць: "Яны не могуць столькі аўтобусаў вырабіць, колькі трэба”. Мяне гэта здзіўляе. Працуйце 28 гадзін у суткі, але зрабіце аўтобусы”, — абураецца кіраўнік краіны на нарадзе па машынабудаўніцтву ў чацвер 24 лістапада.

Правяраем гэтыя словы. На 1 кастрычніка на складах было 105 аўтобусаў, падлічвае Белстат. Можна прадаваць.

2015 год, на складах у кастрычніку стаяць 263 аўтобусы. Гэта чатыры месячныя нормы.

Адматаем яшчэ на год. Кастрычнік 2014 — на складах чакаюць 319 аўтобусаў! Такой колькасцю можна забяспечыць цэлы аўтобусны парк у Мінску.

227 аўтобусаў стаяла на складах у кастрычніку 2013 года.

У кастрычніку 2012 года на складах было 316 аўтобусаў. Гэтага хопіць на два гарады, кшталту Пінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі