Лукашэнку падарылі сертыфікат на кватэру, а ён адразу ж перадаў Качанавай
18 верасня падчас наведвання домабудаўнічага камбінату МАПІД Аляксандру Лукашэнку падарылі сертыфікат на двухпакаёвую кватэру. Як паведамляе яго прэс-служба, сертыфікат ён адразу ж перадаў Наталлі Качанавай, упаўнаважанай па Мінску і старшыні Савета Рэспублікі. "Гэта мы для вайскоўцаў", — сказаў ён.
"Куды мне яго падзець? — цытуе яго словы БЕЛТА. — Прэзідэнт па законе не мае права прымаць падарункі". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка неаднойчы заяўляў, што не мае маёмасці.
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.